Польская паліцыя зможа заблякаваць правядзеньне футбольных матчаў, калі прапанаваны арганізатарам стадыён не адпавядае патрабаваньням бясьпекі.
Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск пасьля абмеркаваньня з прадстаўнікамі паліцыі, пракуратуры, Міністэрства юстыцыі й польскага Сэната праблем з футбольнымі хуліганамі.
«Ваяводы гатовыя прымаць рашэньне аб закрыцьці стадыёнаў на кожную заяўку паліцыі», - падкрэсьліў Д. Туск.
Кіраўнік урада адзначыў, што раней даходзіла да сфтуацый, калі матчы праводзіліся на стадыёнах, нягледзячы на засьцярогі праваахоўных ворганаў. Аналягічная сытуацыя мела месца падчас фінальнага матчу чэмпіянату Польшчы 3 траўня.
На забесьпячэньне бясьпекі падчас фінальнага матчу выдаткавала каля 350 тыс. даляраў. Парадак на стадыёне 3 забяспечвала 1 тысяч 300 паліцэйскіх.
Нагадаем, пасьля фінальнага матчу паміж варшаўскай «Легіяй» і познаньскім «Лехам» заўзятары наладзілі пагром, які атрымалася спыніць толькі пасля выхаду на арэну стадыёна ўзброеных паліцыянтаў.
У красавіку UEFA выказваў занепакоенасьць праблемай футбольных хуліганаў у Польшчы, якая разам з Украінай у 2012 годзе будзе прымаць чэмпіянат Эўропы па футболе.
дг