Кароль Швэцыі Карл XVІ Густаў, які знаходзіцца зь візытам у Польшчы, сёньня наведвае Ўроцлаў. Манарх пабываў на будову стадыёну, на якім пройдуць футбольныя матчы падчас Эўра-2012. Па аб’екце яго супрваджаў прэзыдэнт Уроцлава Рафал Дуткевіч, распавядаючы пра спартовыя імпрэзы, якія адбудуцца на ім у будучыні. З вышыні кароны стадыёна швэдзкі кароль пазнаёміўся з панарамай гораду.
Яшчэ сёньна Карл XVІ Густаў прыме ўдзел у канфэрэнцыі, прысьвечанай бясьпецы дарожнага руху й наведае ўроцлаўскі аўтазавод Volvo. У сваю чаргу каралева Сыльвія сустрэнецца з малымі пацыентамі клінікі дзіцячай анкалёгіі й гематалёгіі. Пятніца зьяўляецца апошнім днём візыту швэдзкай каралеўскай пары ў Польшчы.
кр