• Паседжаньне польска-нямецкага круглага стала адклікана
  • 06.05.2011

Паседжаньне польска-нямецкага круглага стала адклікана. Ня будзе таксама падпісаньня сумеснай дэклярацыі, якая пазытыўна ацэньвае выкананьне „Трактату аб сяброўстве й добрасуседзтве”. А ўсё па прычыне жорсткай палітыкі афіцыйнага Бэрліна ў дачыненьні прадстаўнікоў польскай нацыянальнай меншасьці ў Нямеччыне.

Урачыстае паседжаньне й падпісаньне дакумэнту павінна было адбыцца сёньня ў Варшаве ў Міністэрстве ўнутраных справаў і адміністрацыі. Менавіта гэтае ведамства з МУС Германіі патрануе працам круглага стала. Да адкліканьня сёньняшняга паседжаньня спрычыніўся Саюз палякаў Нямеччыны, які ня хоча палітычнай хлусьні й фальшывых дакумэнтаў. Саюз палякаў Нямеччыны патрабуе, каб польская нацыянальная меншасьць у Нямеччыне мела такія ж самыя правы, як нямецкая нацыянальная меншасьць у Польшчы. Арганізацыя імкнецца, каб ў нямецкім Міністэрстве ўнутраных справаў быў створаны адпаведны дэпартамэнт, які будзе адказваць за справы польскай нацменшасьці.

кр