• У Беларусі зьявяцца падземныя пераходы для капытных жывёлаў
  • 07.05.2011

Два такія пераходы будуць адчыненыя пад дарогай, якая ідзе ў абыход запаведніку “Беларвеская пушча” ля вёсак Броды й Гута – паведамляе агенцтва БелаПАН. Адкрыцьцё пераходаў заплянаванае на лета гэтага году. Пераходы будуюцца ў месцах, дзе касулі, алені, ласі, дзікі масава перабягаюць трасу, мігруючы ў Налібоцкую пушчу. Жывёлы часта становяцца прычынамі аварый.

Пераходы для лясных жыхароў будуць спэцыяльным чынам абсталяваныя. Ля ўваходаў да тунэляў будуць пасаджаныя кармавыя расьліны, а абапал трасы – наадварот, калючкі ды кусты, якія адпугнуць жывёлаў. Таксама будзе забясьпечана шумаізаляцыя. Пераходы для жывёлаў шырока будуюцца ў Эўразьвязе. Таксама на трасе ля Белавескай пушчы хутка зьявяцца пяць пераходаў для міграцыі жабаў – паведамляе БелаПАН.

БелаПАН