• Экспартнае мыта на калійную соль павысіцца на 50%
  • 07.05.2011

З 1 чэрвеня 2011 года Беларусь павялічвае стаўку экспартнага мыта на калійныя ўгнаеньні на 50%  - да 75 эўра за тону - перадае агенцтва БелаПАН.

Дзяржава пачала папаўняць бюджэт за кошт зьбіраньня зь “Беларуськалія” экспартнай пошліны ў 2008 годзе. Тады цэны калійнай солі на сусьветных рынках перавышалі 1 тысячу даляраў за тону. З 1 верасня 2008 года кожная экспартная тона калійных угнаеньняў стала абкладацца мытам ў 200 эўра за тону. У верасьні 2009 года стаўка экспартнага мыта на калійныя ўгнаеньні была ўстаноўлена ў памеры 50 эўра за тону. Гэтая стаўка дзейнічала і ў 2010 годзе, пакуль не была павышаная да сёньняшніх 75 эўра.

БелаПАН