• Гішпанцы марнатравяць 63 кіляграмы прадуктаў харчаваньня ў год
  • 08.05.2011

Цягам году серэднестатыстычны гішпанец выкідвае 63 кіляграмы прадуктаў харчаваньня, а значыць, адну пятую таго, што ён купляе, - такім чынам сьведчаць дадзеныя рапарту гуманітарнай арганізацыі „Акцыя супраць голаду”.

Ягоныя аўтары падлічылі, што вартасьць выкідваных харчпрадуктаў складае каля 11 мільярдаў эўра.

Найчасьцей людзі марнатравяць садавіну й агародніну, а таксама купленыя ў крамах гатовыя стравы й тое, што засталося пасьля абеду.

У суме цягам году кожны жыхар выкідвае ежу за амаль 250 эўра. Аўтары рапарту падкрэсьліваюць, што згаданую суму можна было б ашчадзіць альбо прызначыць на іншыя мэты.

У сувязі з гэтым неўзабаве ў Гішпаніі пачнецца акцыя „Save Food”- выратаваць харчаваньне. Ейная мэта – усьведамленьне й адукацыя грамадзтва, як больш эфэктыўна рабіць пакупкі й захоўваць прадукты харчаваньня.  

аз