Емэнскія апазыцыйныя групоўкі заклікалі краіны Пэрсідзкага заліву адмовіцца ад стратэгіі, якая павінна ліквідаваць крызыс у Емэне.
Апазыцыйным арганізацыям, якія аб’ядноўваюць галоўным чынам маладых людзей, не падабаецца, што стратэгія не заключае асноўнай умовы - адстаўкі прэзыдэнта Алі Абдула Салега. Нагадаем, згодна са стратэгіяй, запрапанаванай Радай дзяржаваў Пэрсідзкага заліву, прэзыдэнт павінен падаць у адстаўку ў тэрміне 30 дзён пасьля падпісаньня дакумэнту.
Крытыкі згаданага пляну лічаць, што Алі Абдула Салег не стрымае слова й ня выканае ўмоваў дамовы.
Таму праціўнікі емэнскага прэзыдэнта заклікалі Раду краінаў Пэрсідзкага заліву спыніць ініцыятывы, якія супярэчаць волі емэнскага народу: ягоным імкненьням да свабоды й дэмакратыі.
Шматлікія апазыцыйныя групоўкі заяўляюць, што ня спыняць дэманстрацыяў, пакуль прэзыдэнт Салег не аддасьць улады.
аз