• 27 чалавек загінулі ў авіякатастрофе інданэзійскага самалёта
  • 07.05.2011

Усе пасажыры й чальцы экіпажу (у суме 27 чалавек) загінулі ў выніку авіякатастрофы самалёта інданэзійскай авіякампаніі.

Самалёт кітайскай вытворчасьці MA-60 упаў у мора непадалёк ад берагу Новай Гвінэі, 500 мэтраў да пасадачнай паласы. Сярод пасажыраў было трое дзяцей.

Прычыны авіякатастрофы высьвятляюцца. У часе авіякатастрофы ў раёне фіксавалася дрэннае надвор’е з абмежаванай бачнасьцю.

аз