Падчас свайго візыту ў Харватыю прэм’ер-міністар Польшчы пераконваў, што палякі й харваты добра разумеюць адзін аднаго, паколькі абедзьве нацыі мелі складаную гісторыю.
Дональд Туск запэўніў таксама, што Польшча падтрымлівае эўразьвязаўскія імкненьні Харватыі.
Дональд Туск: Падчас свайго старшынства ў Эўразьвязе Польшча прыкладзе шмат намаганьняў, каб ідэя пашырэньня супольнасьці была фактам, а не выключна лёзунгам. Мы хочам падзяляцца сваім вопытам і дапамагаць Харватыі, так, як дапамагалі Польшчы, калі яна хадайнічала за далучэньне да Эўразьвязу.
- сказаў кіраўнік польскага ўраду.
Візыт у Харватыю заканчвае трохдзённы тур Дональда Туска па Балканах. Раней кіраўнік польскага ўраду наведаў таксама Сэрбію й Чарнагорыю.
аз