• Вуліцамі Варшавы прайшоў Парад Шумана
  • 07.05.2011

Чальцоўства ў Эўразьвязе - гэта цудоўны, залаты інтарэс Польшчы, - сказаў прэзыдэнт Польшчы да ўдзельнікаў сёньняшняга Парада Шумана, які апоўдні прайшоў па вуліцах Варшавы.

У ацэнцы Браніслава Камароўскага, на падставе сямігадовага вопыту, Польшча можа сказаць, што ейнае месца ў Эўразьвязе - гэта добрае месца.

Браніслаў Камароўскі: Чальцоўства Польшчы ў Эўразьвязе - гэта ня толькі 70 мільярдаў злотых, якія Польшча выкарыстала за гэты час. Гэта таксама эканамічны рост ды шанец на рэалізацыю мараў пра сучаснасьць. Гэта таксама тая „зялёная выспа”, якой была Польшча ў Эўропе - цудоўны факт, якім па сёньняшні дзень палякі могуць ганарыцца.

 - заявіў прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі.

Сёлетні Парад Шумана праходзіў пад лёзунгам Эўрапейскага дня валянцёрства, які быў абвешчаны Эўрапейскай камісіяй з мэтай прамоцыі грамадзянскай актыўнасьці.

Парад Шумана - гэта штогадовае мерапрыемства, арганізаванае эўраэнтызіястамі й прыхільнікамі Эўразьвязу. З 1999 году парад арганізоўвае Польская фундацыя імя Робэрта Шумана – аднаго з аўтараў ідэі аб’яднанай Эўропы.

аз