Старшыня польскага Сэнату падзякаваў суайчыннікам ва Ўкраіне за працягваньне традыцыяў польскай культуры й мовы за мяжой.
Богдан Барусэвіч удзельнічае ў двухдзённых мерапрыемствах з нагоды 10-годзьдзя Сусьветнага дня палёніі й палякаў за мяжой.
Сёлетні юбілей праходзіць у Віньніцы й Бэрдычаве ва Ўкраіне. Падчас сустрэчаў з прадстаўнікамі палёніі Богдан Барусэвіч нагадаў, што Сэнат ад 1989 году выдаткаваў на палякаў й палёнію амаль 840 мільёнаў злотых.
Богдан Барусэвіч: Асабліва мы хочам падтрымліваць і падтрымліваем вывучэньне польскай мовы ды вяртаньне да актыўнага выкарыстаньня польскай мовы.
- сказаў Богдан Барусэвіч.
Старшыня польскага Сэнату нагадаў, што сёлета найбольш сродкаў будзе выдзелена для палёніі ва Ўкраіне й Летуве – каля 12 мільёнаў злотых, а таксама ў Беларусі – каля 6 мільёнаў злотых.
Старшыня вышэйшай палаты польскага парлямэнту ўзнагародзіў прадстаўнікоў польскай меншасьці за мяжой, якія асаблівым чынам прычыняюцца да захоўваньня польскай мовы ва Ўкраіне.
аз