Прэм’ер Эгіпту склікаў надзвычайнае паседжаньне ўраду пасьля сутыкненьняў паміж мусульманамі й хрысьціянамі, якія здарыліся на ўскраіне Каіра.
У беспарадках у горадзе Імбаба загінулі 9 чалавек, больш за 100 атрыманьлі раненьні.
У сувязі з надзвычайным паседжаньнем кіраўнік эгіпецкага ўраду Эсaм Шарaф адклікаў заплянаваны на сёньня візыт у Бахрeйн і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.
Пасьля ўчарашніх сутыкненьняў вакол галоўных хрысьціянскіх касьцёлаў у Эгіпце ўзмоцненыя сродкі бясьпекі.
аз