Учора ўвечары ратаўнікі ўзнавілі пошук свайго калегі, які зьнік у чацьвер падчас ратавальнай акцыі пасьля выбуху мэтану на шахце „Крупіньскі” ў Сушцу.
Нагадаем, у чацьвер у выніку ўзгараньня мэтану загінуў адзін шахцёр і адзін з ратаўнікоў, якія дапамагалі пацярпелым. 11 гарнякоў з апёкамі дастаўлены ў шпіталь.
Стан здароўя дзевяці гарнякоў, якія застаюцца пад апекай мэдыкаў, стабілізуецца.
аз