У Ольштыне працягваюцца мерапрыемствы з нагоды Дня Эўропы, які адзначаецца 9 траўня. У сувязі з польскім старшынствам у Эўразьвязе ва ўсёй краіне праходзяць акцыі прамоцыі ідэі аб’яднанай Эўропы.
У Ольштыне сьвяткаваньне Дня Эўропы працягнецца да 14 траўня. Цыкл мерапрыемстваў пачаўся ў суботу Музычным пікніком. У Ольштынскім замку адбудзецца канцэрт эўрапейскай музыкі й выстава працаў мастацкага конкурсу „Мая Эўропа”, які арганізаваў ваяводзкі аддзел адукацыі супольна з Польска-нямецкім цэнтарам моладзі ў Ольштыне.
У рамках мерапрыемства заплянаваныя дыскусійныя панэлі, інфармацыйныя акцыі ды візыт гасьцей з Даніі.
аз