У Ольштынку (Вармінска-мазурскае ваяводзтва) закoнчыўся дэвухдзённы VІІ Экалягічны сялянскі кірмаш.
Мерапрыемства прыцягвае наведвальнікаў рэгіянальнымі прысмaкамі ды творамі народных майстроў. У Музэю народнага будаўніцтва можна пачаставацца ды купіць экалягічныя прадукты з тэрыторыі ваяводзтва.
У рамках кірмашу прайшлі паказы народнага мастацтва, выступы фальклёрных гуртоў і г.д.
Як заявіў маршалак Вармінска-мазурскага ваяводзтва Яцэк Протас, традыцыя кірмашу сягае гісторыі сельскіх ярмаркаў, на якіх прэзэнтавалася разнароднасьць рэгіянальнай традыцыі. Мерапрыемства павінна стаць таксама месцам налaджаньня кантактаў між кліентамі й вытворцамі экалягічнага харчаваньня.
Адным з арганізатараў кірмашу былі ваяводзкія ўлады.
аз