• Дзень Перамогі ў Варшаве з удзелам беларусаў
  • 09.05.2011

Беларускае пасольства ў Варшаве ўчора й сёньня адзначыла Дзень Перамогі. Дэлегацыя амбасады ўсклала кветкі да помніка савецкім салдатам па вуліцы Жвіркі й Вігуры. Расказвае пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы  пасол Віктар Гайсёнак.

В. Гайсёнак: Гэта была вельмі ўрачыстая цырымонія. У ёй прымалі ўдзел прадстаўнікі афіцыйных колаў Польшчы: ураду й Канцылярыі Прэзыдэнта, прадстаўнікі Мінабароны й дыпляматы тых краін, якія ваявалі з фашызмам, якія гэтую перамогу.

Учора прадстаўнікі беларускаага пасольства ўсклалі вянкі да помніка невядомага жаўнера на Плошчы імя Юзэфа Пілсудзкага. Польшча Дзень Перамогі адзначае 8 траўня.

Сёньня заканчэньне Другой сусьветнай вайны ўшанавалі таксама афіцыйныя прадстаўнікі Беларусі ў Беластоку, Бяла Падляскай і ў Гданску.

яс