Прэзыдэнт ЗША прыедзе ў Польшчу напрыканцы траўня й прыме ўдзел у саміце лідараў краін Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы. Візыт працягнецца два дні.
Прэс-служба ўраду паведамляе, што інтэнсыўная падрыхтоўка да гэтага візыту ідзе ўжо некалькі тыдняў. Спэцслужбы не зафіксавалі ніякай інфармацыі аб пагрозе тэрарыстычнай атакі ў сувязі з плянаваным прыездам Барака Абамы, - паведаміў намесьнік старшыні Агенцтва ўнутранай бясьпекі Павал Бялэк. Ён адзначыў, што польскі бок разглядае разнародныя пагрозы, таксама зьвязаныя з забіцьцём Усамы бін Ладэна, і супрацоўнічае са спэцслужбамі некалькіх дзесяткаў краін.
Польшча чакае, што падчас сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША будзе закранацца пытаньне адмены візавага рэжыму для палякаў.
яс