Сёньня спаўняецца 24 гады ад крушэньня польскага самалёта ІЛ- 62, які разьбіўся ў Кабацкім лесе пад Варшавай. Загінулі ўсе – 183 чалавек.
У 1987 годзе адмысловая ўрадавая камісія сьцвердзіла, што прычынай авіякатастрофы была „стомленасьць” матэрыялу. Толькі пасьля многіх гадоў у СМІ пачалі зьяўляцца выказваньні польскіх інспэктараў, якія дасьледавалі гэтую катастрофу, што савецкія канструктары дзеля таго, каб спрасьціць змазваньне рухавіка, прасьвідравалі падшыпнік, што й стала прычынай трагедыі.
Капітан Зыгмунт Паўлячык ведаў, што ня выратуе самалёта. Ён разьвітаўся з кантрольнай вежай Акэнця словамі „Бывайце. Нам канец”. Пілёт вывеў машыну па-за населеныя пункты горада – у Кабацкі лес. ІЛ-62 разьбіўся на сотні фрагмэнтаў. Сёньня на месцы катастрофы стаіць крыж і каменны помнік, на якім зьмешчаны прозьвішчы загінулых.
яс