• Экіпаж ТУ-154 М быў уведзены ў зман
  • 09.05.2011
Экіпаж ТУ-154 М быў уведзены ў зман у справе надвор'я ў Смаленску Пілёты перад стартам у Варшаве атрымалі прагноз лепшы, чым надвор'е было ў рэчаіснасьці, а пасьля ім не перадалі інфармацыі аб фатальных умовах. „Gazeta Wyborcza” паведамляе, што капітан Пратасюк ня ведаў прагнозу, які за 21 хвіліну да крушэньня атрымалі апэрацыйныя службы Акэнця разам зь інфармацыяй аб надвор'і на запасных аэрадромах. Прагноз застраў у старэйшага сыноптыка вайсковай службы. Хто за гэта нясе адказнасьць? – высьвятляе вайсковая пракуратура й адмысловая камісія. Пілёты з 36 спэцпалка аднагалосна сьцьвярджаюць, што была тэхнічная магчымасьць зьвязацца з Польшчы з ТУ-154 па радыё або спадарожніку. Аднак ніхто гэтага не зрабіў. яс