У Варшаве сустракаюцца кіраўнікі ўрадаў Польшчы, Кіпру й Даніі – гэтак званай тройкі. Тройка гэта краіны, якія па чарзе старшынствуюць у Эўрапейскім Зьвязе. Яе задачай зьяўляецца абесьпячэньне ўзгодненых дзеяньняў супольнасьці. Падобныя сустрэчы ў пэрспэктыве 6-ці месяцаў аказаліся неэфэктыўнымі, таму Лісабонскі трактат увёў узмацненую супрацу тройкі на працягу18-ці месцаў.
Дональд Туск сустракаецца з прэм'ер-міністрам Даніі Лярсам Лёке Расмусэнам і кіраўніком кіпрыйскага ўраду Дзімітрысам Хрыстофіясам. Адна з найважнейшых задач, якая ў бліжэйшыя месяцы чакае Польшчу, Данію й Кіпр – гэта перамовы ў справе доўгатэрміновага бюджэту ЭЗ ад 2013 году.
Тройка абмяркоўвае таксама пытаньне нелегальных імігрантаў з Паўночай Афрыкі, у якім асабліва зацікаўлены Кіпр.
У сваю чаргу польскі ўрад кладзе націск на пашырэньне ЭЗ. Хоча, каб пры старшынстве Польшчы Харватыя стала чальцом супольнасьці, а Сэрбія атрымала статус кандыдата ў Эўрапейскі Зьвяз.
яс