• У Кітаі нарадзілася двухгаловая дзяўчынка
  • 10.05.2011

У Кітаі нарадзілася двухгаловая дзяўчынка,  - паведамляюць кітайскія СМІ. Дзіця прыйшло на сьвет шляхам кесаравага сячэньня ў правінцыі Сычуан. Гэта надзвычай рэдкая зьява.

Былі надрукаваныя здымкі дзіцяці, на якіх бачна корпус з двума нагамі, дзьвюма рукамі й дзьвюма галовамі. Гэта ня ёсьць сіямскія блізьняты й ня можа быць гаворкі аб разьдзяленьні цел, - зазначаюць кітайскія лекары. Бацькі дзіцяці зывуць на вёсцы.

яс