Шэсьць злучаных паміж сабою каляровых стрэлак, што нагадваюць людзей, якія трымаюцца за рукі і польскі сьцяг, такі як і ў легендарным надпісе “Solidarność” – гэта лягатып польскай прэзыдэнтуры ў ЭЗ. Сёньня яго асабіста прадстаўляў прэм’ер-міністар Дональд Туск.
Лягатып падрыхтаваў аўтар знаку “Solidarność” Ежы Янішэўскі. Шэсьць стрэлак: жоўтага, чорнага, зялёнага, сіняга, аранжавага й чырвонага колераў накіраваныя ўверх. Каля апошняй стрэлкі знаходзіцца бел-чырвона сьцяг. У правым куце надпіс PL2011.eu.
Паводле Туска, лягатып сымбалізуе Польшчу за апошнія 20 гадоў. Ён падкрэсьліў, што спадчына “Салідарнасьці” павінна прысутнічаць у дзеяньнях Польшчы, падчас старшынства краны ў Эўразьвязе.
дг