• Рада Эўропы абмяркоўвае насільле ў дачыненьні жанчын
  • 11.05.2011

Падчас паседжаньня Камітэту міністраў Рады Эўропы ў Стамбуле 13 эўрапейскіх краінаў абавязаліся змагацца з насільлем у дачыненьні жанчынаў.

У падпісанай чальцоўскімі краінамі канвэнцыі ёсьць, між іншым, пункт пра адкрыцьцё адмысловых прытулкаў для ахвяр хатняга насільля.

Дакумэнт, у якім адчыняецца шлях дзеля „стварэньня агульнаэўрапейскіх правілаў з мэтай аховы жанчынаў ад розных формаў насільля”, падлісалі, між іншым, Нямеччына, Гішпанія, Францыя, Грэцыя й Турцыя. У дакумэнце прадугледжваецца ўвядзеньне падобных для ўсіх  краін юрыдычных правіл, датычных роўнага статусу жанчынаў і мужчынаў, а таксама барацьбе з дыскрымінацыяй па полаваму прызнаку.

На 121-ай сустрэчы Камітэту міністраў Рады Эўропы ўдзельнічае 47 прадстаўнікоў краінаў, у тым ліку 19 міністраў і 10 віцэ-міністраў замежных справаў.

аз