• Джон Дзем'янюк асуджаны
  • 12.05.2011

Суд у Мюнхэне прызнаў 91-гадовага Джона Дзем'янюка саўдзельнікам у забіцьці каля 28 тысяч габрэяў у гітлераўскім лягеры сьмерці ў Сабіборы й асудзіў яго на 5 гадоў турэмнага пакараньня.

Дзем'янюк, які зьяўляецца выхадцам з Украіны, будучы жаўнерам Чырвонай арміі падчас вайны патрапіў у нямецкі палон, дзе перайшоў на бок SS, пасьла чаго пачаў службу ў Сабіборы, дзе дабраахвотна прымаў удзел у ліквідацыі габрэяў.

Адвакат абвінавачанага пераконваў, што гэтага факту нельга давесьці, а матэрыялы супраць Дзем'янюка зьяўляюцца савецкімі фальшыўкамі. Адвакат патрабаваў поўнага апраўданьня абвінавачанага й фінансавай кампэнсацыі за безпадстаўнае ўтрыманьне ў ізалятары.

Працэс у Мюнхэне доўжыўся цягам 18 месацаў. У сувязі з дрэнным станам здароўя абвінавачанага разгляд справы неаднаразова спыняўся ці адкладваўся. Пракурор патрабаваў 6 гадоў турэмнага пакараньня. Суд асудзіў яго на 5 гадоў.
 
кр