Японскі ўрад зацьвердзіў плян дапамогі канцэрну TEPCO – уласьніку пашкоджанай у выніку землятрусу й цунамі АЭС „Фукусіма”.
Канцэрн будзе прымушаны выплаціць кампэнсацыі дзясяткам тысяч навакольных жыхароў, пацярпелых у выніку аварыі. Іхная агульная сума ацэньваецца на некалькі дзясяткаў мільярдаў даляраў.
Дапамога японскага ўраду павінна прадухіліць банкруцтва TEPCO – найбуйнейшага энэргетычнага канцэрна ў Японіі. Тым ня менш, як патлумачылі прадстаўнікі ўладаў, асноўнай мэтай выратавальнага пляну не зьяўляецца выратаваньне фірмы, але ліквідацыя пагрозы росту цэнаў на электраэнэргію й перапынкаў у пастаўках току.
Нагадаем, да аварыі АЭС „Фукусіма” дайшло пасьля землятрусу 11 сакавіка.
аз