• Галяндзкія ўлады супраць рабочых з Румыніі й Балгарыі
  • 14.05.2011

Галяндзкі міністар працы станоўча адмовіў лібэралізацыі права, якое дазволіла б працаўладкоўваць румынаў і балгараў і даручыў нідэрляндзкім агароднікам прымаць да сэзонных працаў мясцовых беспрацоўных і…палякаў.

Нягледзячы на тое, што румыны й балгары павіны атрымаць дазвол на працу ў Галяндыі, мясцовыя агароднікі ахвотна іх працаўладкоўваюць.  Тым часам, з 1 ліпеня міністар працы Генк Камп гэтую магчымасьць хоча заблякаваць.

Ён пераконвае, што да сэзонных працаў павінны выкарыстоўвацца мясцовыя беспрацоўныя й грамадзяне Эўразьвязу, у тым ліку палякі.

Тым часам агароднікі хочуць дабіцца адмены згаданага рашэньня судовым шляхам. Яны перасьцерагаюць, што без рабочых з Румыніі й Балгарыі ўраджай зьгніе на палях, паколькі ані мясцовыя беспрацоўныя, ані палякі ня хочуць выконваць гэтую цяжкую працу.

аз