• 80 сьмяротных ахвяраў тэракту ў Пакістане
  • 13.05.2011

Да 80 вырасла колькасьць сьмяротных ахвяраў тэракту, да якога дайшло непадалёк гораду Пэшавар у Пакістане.

Апрача таго параненыя былі некалькі дзясяткаў чалавек, стан здароўя часткі зь іх сур’ёзны.

У зьдзяйсьненьні тэракту прызналася арганізацыя пакістанцкіх талібаў, якая паведаміла, што гэта помста за сьмерць Усамы бін Ладэна.

Выбуховыя прыстасаваньні падарвалі два тэрарысты самагубцы. Іхнай мэтай было 14 аўтамабіляў з удзельнікамі парамілітарнага шкаленьня.

аз