Прэм’ер-міністар Дональд Туск спадзяецца, што Гданьск стане адным з найважнейшых партоў Эўропы. Кіраўнік польскага ўраду сустрэўся з журналістамі на палубе карабля „Maersk Elba”, аднаго з найбольшых кантэйнэравозаў у сьвеце, які зайшоў у гданьскі порт.
Кіраўнік польскага ўраду сказаў, што Гданьск змог бы канкураваць з гэткімі партамі, як Гамбург, але дзеля таго трэба ліквідаваць бюракратычныя бар’еры й наладзіць супрацу з рознымі ўстановамі.
Дональд Туск падкрэсьліў, што дзякуючы дамове, заключанай кантэйнэрным тэрміналам DCT Гданьск А.Т. і марской лініяй Maersk Line , буйныя кантэйнэравозы змогуць заходзіць у Гданьск кожны тыдзень.
У яго ацэнцы, сучасны тэрмінал DCT Гданьск даказвае, што польскі порт можа стаць важным цэнтрам сусьветнага марскога гандлю. Гэта прычыніцца да ўзьнікненьня дадатковых месцаў працы й разьвіцьця гораду.
аз