• Р. Сікорскі й К. Эштан сустрэліся ў Сараеве
  • 13.05.2011

Міністар замежных справаў Польшчы сустрэўся зь вярхоўным прадстаўніком ЭЗ па справах зьнешняй палітыкі Кэтрын Эштан. Да незаплянаванай сустрэчы дайшло ў Сараеве – сталіцы Босьніі й Герцэгавіны.

Кіраўнік польскай дыпляматыі прабывае ў Сараеве ў межах паездкі па Балканах.  У сваю чаргу Кэтрын Эштан прыехала ў Босьнію на размовы зь мясцовымі палітыкамі на тэму палітычнага крызысу ў згаданай краіне.

Радаслаў Сікорскі: Тут у Сараеве назіраецца палітычны й канстытуцыйны крызыс, які пагражае інтэгральнасьці Босьніі й Герцэгавіны. Падчас кансультацыяў з Кэтрын Эштан я, ад імя Польшчы, падтрымаў ейныя манаганьні з мэтай утрыманьня канстытуцыйнасьці Босьніі й Герцэгавіны. 

- сказаў кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі.

Гаворка ідзе пра плянаванавае на 12 чэрвеня басьнійскімі сэрбамі рэфэрэндум па справе павелічэньня аўтамоніі для Рэспублікі Сэрбіі ў Босьніі. Згаданая прапанова, паводле міжнароднай супольнасці, парушае прынцыпы мірнага паразуменьня з Дэйтан ды пагражае распадам Босьніі й Герцэгавіны.

Падчас сустрэчы Радаслаў Сікорскі падзяліўся зь вярхоўным прадстаўніком ЭЗ па справах зьнешняй палітыкі сваімі ўражаньнямі зь візыту ў Бэнгазі.

Паводле апошняй інфармацыі, пасьля размоваў з прадстаўніцай ЭЗ басьнійскія сэрбы часова адмовіліся ад сваіх намераў.

аз