• Украіна высылае двух чэскіх дыпляматаў
  • 13.05.2011

Украіна запатрабавала, каб ейную тэрыторыю пакінулі два супрацоўнікі ваеннага аташату Чэхіі ў Кіеве.

Як паведамляе прэс-служба ўкраінскага МЗС, прычынай гэткага рашэньня зьяўляецца дзейнасьць згаданых асобаў, якая не супадае з дыпляматычным статусам. Гаворка ідзе пра збор інфармацыі, якая зьяўляецца дзяржаўнай тайнай Украіны.

Згаданае рашэньне МЗС Украіны прыняло па просьбе мясцовай службы бясьпекі.

аз