Беларуская пісьменьніца й журналістка Сьвятлана Алексіевіч атрымала польскую літаратурную ўзнагароды ў ІІ-м літаратурным конкурсе ім. Рышарда Капусьціньскага за кнігу „У вайны не жаночы твар”.
Цырымінія ўручэньня ўзнагародаў прайшла ўчора ў Польскім тэатры ў Варшаве. Ляўрэатка атрымала 50 тысячаў злотых, а аўтар перакладу на польскую мову Ежы Чэх – 15 тысячаў злотых.
Кніга Алексіевіч – гэта ўспаміны жанчын, якія падчас ІІ сусьветнай вайны служылі мэдсёстрамі, пілётамі, танкісткамі й г.д.
Літаратурная ўзнагарода ім. Рышарда Капусьціньсага ўручаецца за найбольш каштоўныя рэпартэрскія кніжкі. Ейным першым ляўрэатам у 2010 годзе быў францускі журналіст і ваенны карэспандэнт Жан Гацфэльд (Jean Hatzfeld) за рэпартаж „Стратэгія антылопаў” у перакладзе Яцэка Гішчака.
Арганізатарамі конкурсу былі ўлады гораду Варшава й выданьне „Gazeta Wyborcza”.
Памерлы ў 2007 годзе Рышард Капусьціньскі –вядомы польскі журналіст й рэпартэр, паэт і фатограф, нараджэнец Пінску. Ён - ляўрэат шматлікіх польскіх і сусьветных узнагародаў. Кнігі Капусьцінскага перакладзены на многія мовы й выдадзены ў мільёных паасобнікаў.
аз