• Маладыя эўрапейцы хочуць працаваць за мяжой
  • 14.05.2011

Больш чым палова маладых эўрапейцаў хоча працаваць у іншых чальцоўскіх краінах Эўразьвязу. Толькі адсутнасьць фінансавых сродкаў зьяўляецца перашкодай у замежных стажыроўках ці вучобе. Пра гэта сьведчыць апытаньне грамадзкай думкі, праведзянае эўрапейскай сацыялягічнай лябараторыяй „Эўрабаромэтр”.

58% апытаных палякаў выказалі намер працаваць за мяжой. Ва ўсім Эўразьвязе найбольш ахвотна такой магчымасьцю скарысталіся б маладыя жыхары Швэцыі, Румыніі, Балгарыі й Фінляндыі – амаль тры чацьвёртыя. У сваю чаргу найменшае жаданьне эміграваць выказваюць італьянцы – 38% апытаных.

Калі гаворка ідзе пра вучобу за мяжой, то палякі займаюць адно з апошніх месцаў за Балгарыяй, Вялікабрытаніяй, Румыніяй і Італіяй (13%). Найчасьцей на вучобу за мяжу выяжджаюць грамадзяне Люксамбурга й Кіпру – амаль 40%. 

аз