• АЭС „Хамаока” спыніла працу
  • 14.05.2011

Сёньня ў Японіі спынілася атамная электрастанцыя „Хамаока”, якая знаходзіцца ў 200 кілямэтрах на паўднёвы захад ад Токіё ў сэйсьмічна нестабільнай зоне.

Працэс паступовага закрыцьця пяці рэактараў адбываўся на працягу мінулага тыдня.

Нагадаем, да закрыцьця станцыі на мінулым тыдні заклікаў прэм'ер-міністар Японіі Наота Кан.

аз