Дзярждэпартамэнт ЗША адмяніў сёлетнія вынікі лятэрэі Green Card (зялёная карта). Згаданае рашэньне прынятае ў сувязі з тым, што выбар пераможцаў ня быў выпадковы.
У выніку аварыі сыстэмы ў амаль 90% выпадкаў пераможцамі сталі асобы, якія падалі заяўкі цягам першых двух дзён з 30-дзённага пэрыяду рэгістрацыі.
Пераможцамі ануляванага адбору сталі 22 тысячы чалавек. Чакаецца, што вынікі паўторнай лятэрэі будуць агучаныя ў палове ліпеня.
аз