• Музыкі й літаратары дапамогуць ахвярам тэракту
  • 15.05.2011

15 траўня ў менскім „Лофт-кафэ” адбудзяцца дабрачынны канцэрт у дапамогу пацярпелым ад тэракту ў менскім мэтро.

Сярод удзельнікаў канцэрту музыкі ды літаратары, міз іншым,  Уладзімер Арлоў, Алесь Разанаў, этна-трыё „Троіца”, гурт Akana, джаз-бэнд „Аўтсайдзеры”, Аляксандр Памідораў, кампазытар Сьвятлана Шэіна ды іншыя.

Усе сродкі, атрыманыя зь імпрэзы, будуць накіраваныя пацярпелым ды іх сем’ям на рэабілітацыю. Сродкі будуць разьмяркоўвацца не праз афіцыйны фонд, а незалежным чынам, пад кантролем інфармацыйнай кампаніі БелаПАН.

Квіток на канцэрт будзе каштаваць 30 000 рублёў.

БелаПАН/аз