• Італія, Нямеччына ды ЗША асудзілі прыгавор Саньнікаву
  • 15.05.2011

Міністэрства замежных спраў Італіі выказала глыбокую заклапочанасьць у сувязі з прыгаворам, вынесеным Андрэю Саньнікаву.

Афіцыйны прадстаўнік італьянскага зьнешнепалітычнага ведамства Маўрыцыа Масары выказаў сур'ёзную занепакоенасьць у сувязі з прыгаворам, вынесеным аднаму з актыўных дзеячаў беларускай апазыцыі.

Паводле МЗС Італіі, прыгавор мае палітычную матывацыю й пярэчыць эўрапейскім прынцыпам прававой дзяржавы, накіраваным на абарону асноўных правоў грамадзяніна, у лік якіх уваходзіць мірнае выказваньне ўласных палітычных поглядаў — цытуе заяву Масары агенцтва РИА Новости. Прыгавор, вынесены Саньнікаву, асудзілі таксама прадстаўнікі ЗША, Нямеччыны ды іншых краін.

вс