Грэчка з Польшчы карыстаецца немалым попытам сярод беларускіх пакупнікоў, паведамляе зь Менску карэспандэнт Польскага радыё. Праблемы з грэчкай зьявіліся ў Беларусі ў мінулым годзе. Першапачаткова імпарцёры куплялі тавар у Расеі, аднак на яе быў меншы попыт з-за высокай цаны. Фірмы пачалі ўвозіць грэчку з Польшчы. Многія пакупнікі задаволеныя, бо яна таньнейшая, а таксама, паводле меркаваньня спажыўцоў, смачнейшая. Так, у адной зь менскіх крамаў 900 грамаў польскай грэчкі каштуе 15 тыс. рублёў, а 700 грамаў расейскай – 17 тыс. рублёў. Раней грэчка была агульнадаступным таварам, цяпер жа з-за высокай цаны ня кожны грамадзянін Беларусі можа сабе дазволіць на пакупку грэцкіх крупаў.
вс