• Акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітзьняволенымі ў Варшаве
  • 17.05.2011

Учора ў Варшаве на Кракаўскім прадмесьці адбылася акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітзьняволенымі. Акцыю ля галоўнай браму Варшаўскага ўнівэрсытэту зладзілі беларускія грамадзкія актывісты. У дзень салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі, які ўжо традыцыйна адзначаеца 16 дня кожнага месяца, жыхары польскай сталіцы мелі магчымасьць падпісацца пад Рэзалюцыяй Эўрапарлямэнту адносна ўвядзеньня эканамічных санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі.

кр