• Тэракт у Казахстане
  • 17.05.2011

Тэрарыст- сьмяротнік падарваўся ля будынку КДБ у Акцюбінску на захадзе Казахстану, паведаміла агенцтва Reuter. Паводле папярэдніх дадзеных, некалькі асобаў паранена, акрамя тэрарыста ніхто не загінуў. Сілавікі ачапілі будынак КДБ й заблякавалі суседнія вуліцы. Вядзецца пошук патэнцыйных саўдзельнікаў тэракту.

Акцюбінск лічыцца стратэгічным камунікацыйным вузлом у сувязі з чыгуначнай магістральлю, якая спалучае Расею з краінамі Сярэдняй Азіі. Reuter зазначае, што нафтавыя радовішчы зрабілі Казахстан краінай з самай магутнай эканомікай ў Сярэдняй Азіі. Да гэтае пары Казахстан лічыўся спакойнай краінай у параўнаньні зь іншымі былымі савецкімі азыяцкімі рэспублікамі- Кыргыстанам, Таджыкістанам ці Ўзбэкістанам, дзе тэракты здараліся раней.

кр