• Ці працагалізм закладзены ў псыхіцы чалавека?
  • 18.05.2011

Ці працагалізм зьвязаны са сьвядомасьцю чалавека, ці сьвет настолькі зьмяніўся, што людзі вымушаны ўсё больш працаваць? Гэта адна з тэм канфэрэнцыі ў Налэнчаве пад Люблінам, прысьвечанай залежнасьцям.

 Робэрт Пожак з Вышэйшай школы эканоміі ды інавацый ў Любліне падкрэсьлівае, што ў мінулым праца не займала нам амаль усяго жыцьця. Што адбылося, чаму людзі праводзяць усё больш часу ў офісе ці на заводзе?- гэта адна з тэм канфэрэнцыі.

Р. Пожак: Некаторыя з нас працуюць больш за 10 гадзін. Пры гэтым няма адчуваньня, што гэта абмежаваньне, а наадварот – свабода, шанец, а не залежнасьць. На канфэрэнцыі мы абмяркоўваем, ці гэта парушэньне мысьленьня, ці прычыны ў рэчаіснасьці? Ці гэта жыцьцё нас да гэтага прымушае, ці мы самі ня можам зразумець нашыя патрэбы й даць адказ на пытаньне, што зьяўляецца мэтай нашага жыцьця?

- сказаў Робэрт Пожак, удзельнік канфэрэнцыі, прысьвечанай залежнасьцям.