• Цуд у Гожыцах
  • 18.05.2011

Апека Яна Паўля ІІ прычынілася да таго, што ў Гожыцах на Падкарпацьці адбыўся цуд – гэтак прынамсі лічаць жыхары вёскі й муж цяжарнай жанчыны, якія маліліся за яе выздараўленьне. Лекары не давалі ёй шанцаў.

Віцэ-канцлер дыяцэзіяльнай курыі ў Жэшаве ксёндз Януш Сондэль падкрэсьлівае, што шлях да таго, каб нейкую незразумелую зьяву прызнаць цудам, вельмі доўгі. Ці быў гэта цуд, высьвятляе адмысловая камісіі.

Я. Сондэль: Для праверкі патрэбная ацэнка як тэолягаў, так і спэцыялістаў. У прыватнасьці, вызначаецца, ці мелі месца ўсе паказчыкі цуду, ці гэта быў знак прысутнасьці Бога сярод людзей і сапраўды аздараўленьне перакрочыла магчымасьці людзкога інтэлекту.

Падрабязна правяраюцца, у прыватнасьці, надзвычайныя аздараўленьні пад апекай асоб, адносна якіх вядзецца працэс бэатыфікацыі ці кананізацыі, - зазначае ксёндз Сондэль.

яс