• Мядзьведзеў ухіліўся ад пытаньня пра Хадаркоўскага
  • 18.05.2011

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў ухіліўся ад пытаньня, датычнага чарговых прысудаў былому кіраўніку канцэрна «Юкас» Міхаілу Хадаркоўскаму.

„Выхад на волю Хадаркоўскага не зьяўляецца пагрозай для дзяржавы”, - гэтак ляканічна сказаў прэзыдэнт Расеі на прэс-канфэрэнцыі  для замежных і расейскіх журналістаў.

Міжнародныя арганізацыі прызналі Міхаіла Хадаркоўскага палітычным вязьнем. Хадаркоўскі атрымаў 8 гадоў турмы за нібыта падатковыя махлярствы. Некалькі месяцаў таму у іншым працэсе яго прысудзілі да 14 гадоў зьняволеньня ў калёніі. Праваабаронцы ў Расеі наўпрост кажуць, што бізнэсмэн трапіў у канфлікт з Уладзімірам Пуцінам.

яс