• Дзяржкантроль апублікаваў вынікі праверкі працоўнай дысцыпліны на Гарадзеншчыне
  • 19.05.2011


Газэта «Гродзенская праўда»  апублікавала вынікі праверак Камітэту дзяржаўнага кантролю Гaрaдзенскай вобласьці, якія ладзіліся ў рэгіёне з 26 красавіка па 4 траўня. Афіцыйна гэтыя мерапрыемствы назваліся маніторынгам стану працоўнай дысцыпліны.

Парушэньні працоўнага распарадку выяўленыя на 57 прадпрыемствах і ў арганізацыях, падпарадкаваных дзяржаве. Па выніках маніторынгу да дысцыплінарнай адказнасьці былі прыцягнутыя 93 парушальнікі працоўнай дысцыпліны.

Праверкі выявілі, што людзі часта спазьняюцца на працу, „замест выкананьня сваіх службовых абавязкаў разгадваюць крыжаванкі, чытаюць кнігі й газэты, праглядаюць часопісы мод або проста прымаюць ежу. Некаторыя адсутнічалі на працоўных месцах без ўважлівых прычын, а кіраўнікі не маглі патлумачыць, дзе знаходзяцца іх падначаленыя».

яс