У Польшчы працягваецца дыскусія наконт мер, якія гарантуюць бясьпеку на футбольных стадыёнах.
Краёвая палата спорту заклікае не засяроджваць увагі на ўвядзеньні новых праўных вырашэньняў. - Варта задумацца, як спагнаць дзейсныя законы, і гэтым павінна займацца дзуяржава, - лічыць Яцэк Лэнскі, сябра Рэспубліканскай палаты спорту. Юрыдычная ахова патрэбная таксама ахоўнікам парадку на стадыёнах. Лэнскі прапануе даць права паліцыі спыняць матчы, калі на трыбунах пачнуцца хваляваньні. Дзеячы спартыўных клюбаў лічаць, што добрым вырашэньнем было б увядзеньне высокіх штрафаў за непарадкі на стадыёнах.
яс