• Дачка й жонка Кадафі ў Польшчы?
  • 19.05.2011

Крыніцы ў польскай дыпляматыі рашуча аспрэчваюць, што нібыта ў Польшчы знаходзяцца жонка й дачка Муамара Кадафі. Такую інфармацыю перадала туніская газэта „Al Bawaba”  і канал Аль-Джазіра.

Праўдабадобна, жанчыны прыляцелі на борце прыватнага самалёта, які стартаваў з аэрадрому на туніскай выспе Джэрба. Газэта спасылаецца на неафіцыйныя крыніцы ў польскім урадзе. Інфармацыю перадала таксама „BBC World Service”.

Тым часам лібійскі МЗС афіцыйна заявіў сёньня, што жонка й дачка Кадафі ня выехалі з краіны.

СМІ ва ўсім сьвеце інфармавалі, што Айша й яе маці Сафія ўцяклі ў Туніс, але Міністэрства ўнутраных справаў Тунісу заявіла, што ніхто з роду Кадафі не знаходзіцца ў гэтай краіне.

Айша Кадафі ёсьць адзінай дачкой лібійскага дыкатара. У Муамара таксама пяць сыноў. Шосты сын загінуў падчас налётаў НАТО на Трыпалі.

яс