• Пачынаюцца пошукі новага старшыні МВФ
  • 19.05.2011

Эўрапейскі Зьвяз вельмі хацеў бы, каб пасаду новага кіраўніка МВФ заняў грамадзянін эўрасупольнасьці. Дагэтуль па ціхай дамове, на гэтую пасаду выбіраўся эўрапеец. Аднак апошнімі гадамі зьявіліся меркаваньні, што надышоў час, каб МВФ узначаліў нехта з Кітая, Індыі, Турцыі, ці Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

ЭЗ імкнецца затрымаць пры сабе гэтую пасаду ў сувязі з крызысам у зоне эўра й праблемамі Грэцыі. МВФ раней ужо выдзяляў сродкі на падтрымку для Грэцыі, потым для Ірляндыі й цяпер для Партугаліі. 
Асоба звонку Эўропы ня будзе настолькі зацікаўлена справамі кантынэнту.

У Брусэлі сярод магчымых кандыдатаў на кіраўніка МВФ называюць міністарку фінансаў Францыі Крысьцін Лягард, Жан Клёд Трышэ, якому заканчваецца тэрмін паўнамоцтваў на пасадзе кіраўніка Эўрапейскага цэнтральнага банку. „Wall Street Journal” згадаў паляка Марэка Бэльку.
 
Дамінік Строс-Кан падаў у адстаўку ў сувязі з абвінавачаньнямі ў сэксуальным дамагальніцтве да пакаёўкі.

яс