• Палова швэдаў супраць чальцоўства ў NATO
  • 20.05.2011

Палова швэдаў выступае супраць далучэньня краіны да NATO. Тым часам Швэцыя ўдзельнічае цяпер у трох вайсковых апэрацыях Паўночна-Атлянтычнага альянсу.

Дасьледаваньні праведзеныя па заказу газэты „ Svenska Dagbladet”. 
Па выніках, толькі 23% швэдаў лічыць сяброўства ў NATO карысным. Гэта найгоршы вынік за апошнія 15 гадоў.

Цікава, што апошнім часам значна зьменшыўся ўдзел Швэцыі ў міжнародных мірных акцыях пад эгідай ААН, а павялічыўся ў акцыях NATO. Зараз швэдзкія салдаты служаць у Афганістане, Косаве й Лібіі.

Швэцыя ўдзельнічае таксама ў „Партнэрстве дзеля меру” і мае сваіх прадстаўнікоў у 190 шматлікіх камітэтах NATO. Гэта больш чым у выпадку некаторых краін-сябраў саюзу.

яс