• Л.Бальцэровіч - кандыдат на пасаду старшыні МВФ
  • 20.05.2011

Прафэсар Лешэк Бальцаровіч будзе кандыдатам на пасаду старшыні Міжнароднага валютнага фонду. Нагадаем, крэсла кіраўніка фінансавай установы стала вакантым пасьля адстаўкі старшыні Дамініка Строс-Кана, які абвінавачваецца ў злачынствах сэксуальнага характару.
Кандыдатуру Бальцэровіча на старшыню МВФ запрапанаваў прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск. Аднак большасьць камэнтатараў не даюць шанцаў польскаму эканамісту. Сярод фаварытаў на пасаду старшыні МВФ называюцца кандыдатуры міністра эканомікі й фінансаў Францыі Крысьцін Лягард ды старшыні Цэнтрабанку Ізраіля Стэнлі Фішэра. Аднак кандыдатура Фішэра можа не прайсьці ў сувязі зь яго ўзростам. Паводле правілаў, стршынём МВФ можа стаць кандыдат, якому менш чым 65 гадоў, а Фішэр перакрочыў гэты ўзрост.  

вс