Аль-Каіда плянавала правядзеньне тэракту ў Польшчы – гэта вынікае з дакумэнтаў, рассакрэчаных парталам “Wikileaks”. Пра тэракт у Польшчы гаварыў адзін зь вязьняў амэрыканскай базы “Гуантанама”. Паводле апублікаваных “Wikileaks” сакрэтных амэрыканскіх дакумэнтаў, тэрарысты з Аль-Каіды плянавалі тэракт супраць аб’ектаў ЗША на тэрыторыі Польшчы. У дакумэнце не паведамляюцца падрабязнасьці, але хутчэй за ўсё ісламскія фундамэнталісты плянавалі атаку на пасольства ЗША ў Варшаве.
вс