• У.Някляеў - два гады з адтэрміноўкай на два гады
  • 20.05.2011

Сёньня вынесены прыгаворы чарговым фігурантам па справе 19 сьнежня. Так, Уладзіміру Някляеву прысудзілі два гады пазбаўленьня свабоды з адтэрміноўкай на два гады, Віталю Рымашэўскаму,  Сяргею Вазьняку, Андрэю Дзьмітрыеву ды Аляксандру Фядуце - два гады ўмоўна, а Насьце Палажанцы - адзін год умоўна.
Прыгавор вынесла судзьдзя Фрунзэнскага суда Менска Жанна Жукоўская, якая, дарэчы, знаходзіцца ў эўрапейскім сьпісе неўяздных.
Агалошаньне прыгавору кандыдатам у прэзыдэнты Мікалаю Статкевічу ды Дзьмітрыю Усу ды пяці іншым удзельнікам пратэстаў перанесена з-за хваробы судзьдзі. Як раней паведамлялася, пракурор патрабуе асудзіць Статкевіча на восем гадоў і Уса на сем гадоў турмы.
Усяго па справе 19 сьнежня прысуды вынесены 35 чалавекам.

вс